Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2017

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў прасоўванні на чылійскі рынак сваёй тэхнікі

2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прасоўванні на чылійскі рынак аўтабудаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значнай для нас краінай у Лацінаамерыканскім рэгіёне з'яўляецца Чылі. Разлічваем на пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей ужо ў бліжэйшы час. Беларусь вельмі зацікаўлена ў прасоўванні на чылійскі рынак аўтабудаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ з савецкіх часоў склаліся добрыя сувязі з Перу, дадаў Прэзідэнт. "Нягледзячы на цяперашні невялікі тавараабарот, перакананы, мы зможам навярстаць упушчанае і пашырыць узаемадзеянне ва ўсіх сферах. Але для гэтага нам неабходна больш прадметна і сістэмна займацца пытаннямі эканомікі", - падкрэсліў ён.

Яшчэ адзін важны вектар знешняй палітыкі Беларусі ў Паўднёвай Амерыцы - развіццё разнапланавага партнёрства з Уругваем. "Мы станоўча ацэньваем дынаміку беларуска-ўругвайскіх адносін і пацвярджаем сваю гатоўнасць да актывізацыі і паглыблення міждзяржаўнага дыялогу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі