Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Чэр 2024

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на супрацоўніцтва з КНР у падрыхтоўцы кадраў па сучасных напрамках

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на супрацоўніцтва з КНР у падрыхтоўцы кадраў па сучасных напрамках
Фота з архiва

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на супрацоўніцтва з КНР у пытаннях падрыхтоўкі кадраў па сучасных напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня на сустрэчы з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пінам і прадстаўнікамі іншых кітайскіх універсітэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць значны вопыт і кампетэнцыі ў многіх сферах.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць: "Сёння нам трэба паскорыць такое супрацоўніцтва. У гэтым залог нашага навуковага суверэнітэту і забеспячэння паспяховага імпартазамяшчэння".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такой прадстаўнічай дэлегацыі рэктараў топавых устаноў вышэйшай адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі яшчэ не было. "Гэта наглядны прыклад высокага ўзроўню адносін паміж Беларуссю і Кітаем, індыкатар набіраючага абароты супрацоўніцтва не толькі ў эканоміцы, але і ў навуцы, адукацыі, культуры і іншых напрамках", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў: "Наколькі я інфармаваны, праграма закранае пытанні пашырэння студэнцкіх абменаў, камунікацыі моладзі і развіцця ўзаемадзеяння паміж універсітэтамі. Плануецца таксама падпісанне пагаднення аб абмене навучэнцамі і ініцыятывы аб супрацоўніцтве ў галіне фундаментальных навуковых даследаванняў".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэта стане добрым дапаўненнем да дамоўленасцей, якія дасягнуты і дзейнічаюць паміж ВНУ дзвюх краін.

Прэзідэнт заявіў: "Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці партнёрскіх адносін з Кітаем па ўсіх напрамках адукацыйнай сферы".

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што равіццё супрацоўніцтва асабліва важна сёння, калі Беларусь рэалізуе сумесна з кітайскімі сябрамі суперсучасныя праекты ў галіне біятэхналогій, хімічнай і перапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў і электрамабіляў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кітайскім гасцям: "Няхай ваша знаходжанне ў Беларусі будзе напоўнена яркімі ўражаннямі і незабыўнымі эмоцыямі ад сустрэч з нашымі людзьмі, знаёмства з багатай гістарычнай спадчынай і самабытнай культурай беларускага народа. Упэўнены, што тут вы знойдзеце шчырых сяброў і з задавальненнем у далейшым будзеце наведваць нашу прыгожую і ўтульную краіну. Я абавязкова прашу вас прыязджаць у Беларусь. Вы пазнаёміліся з Беларуссю, калі будзеце прыязджаць часцей да нас, я буду лічыць, што вам спадабалася. Мы заўсёды гатовы з вамі сустракацца на любым узроўні".

Прэзідэнт запрасіў усіх удзельнікаў гэтай сустрэчы пачаць абмеркаванне найбольш важных праблем і пытанняў, якія ёсць сёння паміж Кітаем і Беларуссю. "Калі ў вас будуць да мяне нейкія пытанні - эканамічнага, палітычнага характару, я вам абяцаю, што адкрыта і ўсёабдымна пастараюся адказаць на іх", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да Хаа Піна, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Прайшло нямала часу, як мы сустракаліся ў Кітаі. У нас ёсць шмат добрых гуманітарных праектаў, у тым ліку і ў спорце, якія мы рэалізуем і ў сферы культуры, можа, пачынаючы з Пекінскага ўніверсітэта, а потым мы практыку гэту распаўсюдзім на вашых калег, якія тут прысутнічаюць".

"Мы будзем рады, калі будзем запатрабаваны ў гэтай гіганцкай, перспектыўнай дзяржаве, якая хутка развіваецца. Мы радуемся вашым поспехам як самыя добрыя і блізкія вам людзі. Таму я гатовы да размовы на любую тэму і да прыняцця неабходных рашэнняў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

У сустрэчы ўдзельнічаюць кіраўнікі 15 кітайскіх ВНУ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн, а таксама міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і рэктары дзевяці беларускіх ВНУ, у тым ліку рэгіянальных. У ліку ўдзельнікаў - прадстаўнікі Пекінскага, Нанькайскага, Паўднёва-Усходняга, Уханьскага, Цзіліньскага і іншых кітайскіх ВНУ.

Прадстаўнічая кітайская дэлегацыя рэктараў шэрага кітайскіх ВНУ прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Кітая. У праграме - пленарнае пасяджэнне і тэматычныя секцыі, сумесны канцэрт творчых калектываў БДУ і Пекінскага ўніверсітэта, правядзенне двухбаковых перагавораў паміж установамі адукацыі дзвюх краін, наведванне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі