1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе расійскім рэгіёнам удзел у мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім відэазвароце на пленарным пасяджэнні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння для дзвюх краін сапраўды адкрываюцца доўгатэрміновыя перспектывы. Беларусь прапануе расійскім рэгіёнам, у прыватнасці, свой удзел у мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі. Яскравы прыклад - мікраэлектроніка. Гатовы перайсці ад простага гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей (асабліва ў машына- і станкабудаванні), удзельнічаць у праграмах імпартазамяшчэння", - сказаў Прэзідэнт.
У Беларусі таксама ёсць шмат цікавых прапаноў у галіне сельскай гаспадаркі, паставак абсталявання, фарміравання кампанентнай базы, асваення космасу, фармацэўтыкі.
"І размова ідзе не пра нейкія дубліруючыя вытворчасці. Мы не збіраемся паміж сабой канкурыраваць. Я ўжо гэта гаварыў і яшчэ раз паўтару: ад вытворчай кааперацыі выйграюць усе", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён звярнуў увагу, што вызваліліся велізарныя рыначныя нішы, якія кінуты заходнімі кампаніямі, на мільярды рублёў. "Гэта будуць цяпер нашы рабочыя месцы і гарантаваны даход для мільёнаў беларусаў і расіян", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.