Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Врс 2019

Лукашэнка: Беларусі патрэбна 50-100 гадоў, каб знайсці сваё месца ў сусветнай эканоміцы

Лукашэнка: Беларусі патрэбна 50-100 гадоў, каб знайсці сваё месца ў сусветнай эканоміцы

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі для таго, каб знайсці сваё месца ў сусветнай эканоміцы, можа спатрэбіцца 50-100 гадоў. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, як Беларусь рыхтуецца да прагназуемага сусветнага эканамічнага крызісу, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што краіна заўсёды павінна быць гатова да такіх выклікаў. У той жа час Прэзідэнт лічыць, што такіх эканамічных пагроз складана пазбегнуць з-за наяўнасці шматлікіх фактараў.

"Мы з вамі - асколак вялікай імперыі, і няважна, што мінула 25 гадоў пасля распаду Савецкага Саюза. У сусветную сістэму мы моцна не ўманціраваны: нас то злева, то справа... Таму нам яшчэ, можа, 50, ну, 100 гадоў патрэбна для таго, каб мы знайшлі сваё месца, як невялікія, дапусцім, Фінляндыя, Аўстрыя, Швейцарыя. Напэўна, наш час стабільнасці ў агульнасусветным маштабе яшчэ не настаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"У нас няма столькі рэзерваў, як у Расіі, Кітаі або Амерыцы. Таму, хочаш або не, але давядзецца неяк прыстасавацца, каб утрымаць краіну і выратаваць народ, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы папярэджаны, але яшчэ не ўзброены. І вы таксама".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі