Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Чэр 2022

Лукашэнка бачыць перспектыву ў далейшым узбуйненні гаспадарак у АПК

Лукашэнка бачыць перспектыву ў далейшым узбуйненні гаспадарак у АПК

21 чэрвеня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць перспектыву ў далейшым узбуйненні гаспадарак у АПК. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы агракамбінат "Юбілейны" ў Аршанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўсё роўна будзем ісці да буйных кампаній", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэтага патрабуюць сучасныя рэаліі - аб'ядноўвацца, далучаць землі.

Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што ў пэўнай перспектыве і такая буйная гаспадарка, як "Юбілейны", таксама можа значна прырасці тэрыторыямі.

Адначасова кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на падрыхтоўку кадраў на базе такіх гаспадарак. "Трэба кадры расціць свае", - падкрэсліў ён.

Асноўныя віды дзейнасці агракамбіната - гадоўля свіней і буйной рагатай жывёлы, вытворчасць і рэалізацыя свініны і ялавічыны для харчовых мэт, вытворчасць і рэалізацыя малака, вытворчасць прадукцыі раслінаводства.

Цяпер у гаспадарцы існуе 11,7 тыс. га сельгасугоддзяў. Тэмп росту валавой прадукцыі ў цэлым па прадпрыемстве за 2021 год склаў 109,9 працэнта, у тым ліку ў жывёлагадоўлі - 115,7 працэнта, у раслінаводстве - 99,3 працэнта. Тэмп росту валавой прадукцыі за студзень-май 2022 года - 114,6 працэнта.

Малочнатаварны комплекс "Купалінка" ўведзены ў эксплуатацыю ў ліпені 2020 года. Комплекс запоўнены на 93,8 працэнта. За студзень-май 2022 года на комплексе атрымана 8,4 тыс. т малака з удоем на адну карову амаль 4,2 тыс. кг. Малако рэалізуецца толькі гатункам экстра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі