Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Врс 2023

Лукашэнка азнаёміўся з распрацоўкамі навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка

Лукашэнка азнаёміўся з распрацоўкамі навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень ведаў азнаёміўся з работай Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка наведаў вучэбна-лабараторны корпус, дзе азнаёміўся з дзейнасцю лабараторый авіякасмічных тэхналогій, электронікі і сувязі, робататэхнікі, энергетыкі будучыні.

Прэзідэнт перш за ўсё звярнуў увагу навучэнцаў на практыкаарыентаванасць. "Стварайце. Рабіце. Калі гэта ў жыцці спатрэбіцца, у краіне, будзем падтрымліваць", - запэўніў ён.

У лабараторыі электронікі і сувязі Аляксандр Лукашэнка папрасіў выкладчыка і яго падапечных пратэсціраваць беларускія сродкі сувязі і абазначыць самыя вузкія месцы.

"Патрэбны самыя сучасныя віды сувязі. Вы зможаце нам дапамагчы? Гэта не толькі ў ваеннай сферы. Таму вы - перспектыва", - сказаў Прэзідэнт.

Навучэнцы прадэманстравалі кіраўніку дзяржавы ўласную сістэму распазнавання і сачэння за эмацыянальным станам чалавека. І не толькі расказалі аб праекце, але і паказалі яго ў дзеянні. Сістэма сачыла за эмоцыямі юнакоў і дзяўчат на лінейцы ў час выступлення Аляксандра Лукашэнкі. І што паказалі твары навучэнцаў? Напрыклад, у 63 працэнтах - шчасце, у 18 працэнтах - зацікаўленасць, таксама былі гордасць, павага.

Для пераканаўчасці юныя вучоныя таксама прасканіравалі эмоцыі сваіх гасцей - Прэзідэнта і службовых асоб. На твары кіраўніка дзяржавы, у прыватнасці, быў выраз шчасця. На тварах іншых прысутных таксама чытаўся выраз шчасця або інтарэсу.

Прэзентавалі кіраўніку дзяржавы і распрацоўку сістэмы дыстанцыйнага маніторынгу сельскагаспадарчых угоддзяў. Беспілотнікі дапамагаюць убачыць, якія землі маюць патрэбу ў падкормцы.

"Трэба іх "крутануць" у якім сельгаспрадпрыемстве. Няхай бяруць свае дроны, глядзяць палі. Таму бярыце свае апараты, усё забяспечым", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разглядаючы прататыпы рабатызаванай тэхнікі, створаныя ў тэхнапарку, Прэзідэнт пацікавіўся ў вучняў, як паўплывае паўсюднае ўкараненне такіх устройстваў у вытворчасць на рынак працы.

"Баюся, што вы хутка выключыце ўсіх людзей з працэсу вытворчасці, - жартам заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Чым займаць людзей будзем?"

"Такая сітуацыя была на заранку прамысловай рэвалюцыі: людзі баяліся станкоў, што яны аднімуць у іх работу. Але, як мы бачым, з'явілася мноства іншых прафесій, звязаных з гэтымі станкамі", - адзначылі навучэнцы. І іх адказ, відаць, задаволіў Прэзідэнта.

Вывучаюць у тэхнапарку таксама атамную энергетыку. Школьнікі распрацавалі праект па мадэрнізацыі атамных станцый, які дасць магчымасць знізіць затраты на яе абслугоўванне, павысіць эфектыўнасць АЭС і адпаведна знізіць тэрміны акупнасці аб'екта. "Гэта вельмі цікава, калі гэта атрымаецца. Спяшайцеся. У навуцы калі паспяшаешся, хутчэй за іншых зробіш, эфект будзе вышэйшы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы нам вельмі-вельмі патрэбны. І чым хутчэй, тым лепш. Ад звычайных аператараў да дырэктара гатовы вас прыняць на атамную станцыю ў любы час. Вы вельмі патрэбны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Вучні ў сваю чаргу адзначылі, што даўно хацелі пабываць на атамнай станцыі.

"Пытанне вырашана. Паедзеце. Няхай паглядзяць, гэта ўнікальнае збудаванне. Допускі забяспечым у любы дзень", - адгукнуўся на просьбу Прэзідэнт.

Сярод іншых распрацовак, прадэманстраваных кіраўніку дзяржавы, - разумныя акуляры, высокаэфектыўны вугальны сарбент, аналаг тэтрапака, устройства абароны моўнай інфармацыі, выкарыстанне адходаў ільновытворчасці ў энергетычных мэтах. Усё гэта доследна-прамысловыя ўзоры. Кіраўнік дзяржавы ўсюды падкрэсліваў: навучэнцам са сваімі распрацоўкамі неабходна не проста ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях, а дапрацоўваць іх на прадпрыемствах і пры магчымасці ўкараняць у далейшым у вытворчасць. Заняцца гэтым пытаннем ён даручыў сталічным уладам і ўраду.

"Калі мы будзем імпартазамяшчэннем займацца сур'ёзна? Усё гэта добра, што вы паказваеце. Але мне патрэбны рух. Калі гэта імпартазамяшчэнне, то мы будзем шукаць грошы для гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падводзячы вынікі свайго наведвання, Прэзідэнт звярнуўся да журналістаў: "Вы ўбачылі сапраўдных дасведчаных людзей, у якіх гараць вочы? Галоўнае, каб гэтыя вочы не патухлі. А каб не патухлі, мы іх праектам павінны сказаць або так, або не. Але ўсё патрэбнае".

Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко расказаў, што сёння асноўная задача ўстановы - прадаўжаць адукацыйную і прафесійную траекторыю ў жыцці навучэнцаў. "Гэтыя хлопцы і дзяўчаты - будучыня нашай дзяржавы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі", - заявіў ён.

За час работы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка прайшлі навучанне 1930 навучэнцаў 9-11-х класаў, адбыліся 25 адукацыйных змен працягласцю 24 дні кожная. Конкурс на навучанне - у сярэднім 3 чалавекі на месца. У тэхнапарку дзеці атрымліваюць веды па 15 найбольш перспектыўных для эканомікі напрамках, сярод якіх "Зялёная хімія", "Нанаіндустрыя і нанатэхналогіі", "Віртуальная і дапоўненая рэальнасць", "Інжынерная экалогія", "Авіякасмічныя тэхналогіі". Для выкладання ў тэхнапарку прыцягваюць вядучых вучоных і спецыялістаў універсітэтаў, перспектыўных маладых вучоных.

У новым навучальным годзе ў тэхнапарку плануюць укараніць вучэбныя праграмы па напрамках навуковых даследаванняў Ваеннай акадэміі Беларусі. Найбольш перспектыўныя праекты навучэнцаў, напрыклад, "Экаўпакоўка", "БелБіяПак", будуць запатэнтаваны. У планах таксама правядзенне заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах для вучняў 5-8-х класаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі