Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2017

Лукашэнка адзначае выгадную для Беларусі сітуацыю, звязаную з уздымам сусветнай эканомікі

11 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сусветная эканоміка пачынае ўзнімацца, што стварае выгадную сітуацыю для Беларусі. Урад павінен правесці экспартную рэвізію па ўсіх галінах. Адпаведную задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Стварылася сітуацыя, вельмі выгадная для нашай краіны. Калі мы празяваем гэты момант, не скарыстаемся ім, зноў будзем цялёпкацца ў хвасце. Мы зноў будзем па 0,5 працэнта ВУП планаваць і гэтага не дасягнём. Трэба скарыстацца гэтай унікальнай сітуацыяй, калі эканоміка ў свеце пачынае варушыцца. Мы нічога, ніводнае прадпрыемства не закінулі, не закрылі. І для іх сёння шанц", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Як вы пераканаліся, хто варушыцца, той прадае прадукцыю. У ход ідзе ўсё, толькі дайце нармальны, таварны выгляд і якасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што сёння Беларусь мае дыпламатычныя прадстаўніцтвы практычна ў трэці дзяржаў свету. А з улікам акрэдытацыі па сумяшчальніцтве можна бачыць, што адбываецца фактычна ва ўсім свеце. "Існуючы інструментарый трэба аператыўна падладжваць пад змяненні міжнароднай абстаноўкі і новыя магчымасці супрацоўніцтва, - лічыць ён. - МЗС павінна стаць яшчэ больш кампактнай структурай, здольнай ва ўмовах аптымізацыі вырашаць складаныя задачы меншай колькасцю супрацоўнікаў. Менавіта вынік павінен быць галоўным крытэрыем вашай дзейнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі