Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2016

Лукашэнка адзначае складанасці ў практычнай рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю СНД

28 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД адзначыў наяўнасць складанасцей у практычнай рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дагавор аб зоне свабоднага гандлю з'яўляецца адным з ключавых элементаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ўнутры Садружнасці. "Сёння ў практычнай рэалізацыі дагавора ёсць складанасці, выкліканыя абвастрэннем адносін паміж двума нашымі ключавымі партнёрамі. Застаецца толькі заклікаць да цярпення і стрыманасці ў прыняцці рашэнняў", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, Садружнасць шмат страціла з выхадам з яе складу Грузіі. "Далейшы рух па такім вектары істотна зніжае эканамічны, ды і палітычны патэнцыял СНД, - лічыць Прэзідэнт. - Тым больш што ў рамках Дагавора аб зоне свабоднага гандлю мы пачалі вырашэнне дзвюх важных задач: пабудову адзінага рынку дзяржаўных закупак і фарміраванне асноў рынку свабоднага гандлю паслугамі".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў максімальна шырокім складзе ўдзельнікаў гэтай работы.

"Моцнымі бакамі СНД заўсёды былі і застаюцца арганізацыя ўзаемадзеяння па самых розных напрамках, раўнапраўнасць дзяржаў-удзельніц, гібкасць фарматаў калектыўнага супрацоўніцтва і механізмаў прыняцця рашэнняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што гэтыя фактары дадуць магчымасць з годнасцю вырашыць надзённыя пытанні далейшага развіцця Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі