Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Май 2019

Лукашэнка адзначае праблемы з экспартам прадуктаў харчавання ў Расію, нягледзячы на прынятыя балансы

Лукашэнка адзначае праблемы з экспартам прадуктаў харчавання ў Расію, нягледзячы на прынятыя балансы

16 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае праблемы з экспартам беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію, нягледзячы на прынятыя раней балансы. Гэты факт ён канстатаваў сёння, разглядаючы кадравыя пытанні адносна кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На нашых традыцыйных рынках, вы бачыце, вельмі складана сёння працаваць. Тым больш Расія сябе такім чынам паводзіць - незразумелым. Нават планы выпрацавалі з імі - балансы паставак малака, мяса, і мы іх не выконваем, таму што закрылі рынак. Гэта ж нядобра, калі мы дагаворваемся наконт аб'ёму, колькі паставім на расійскі рынак, і мы не можам паставіць з-за тармажэння. Гэта сур'ёзнае пытанне. Нам трэба абмяркоўваць сур'ёзна на высокім узроўні, узроўні ўрадаў, гэту праблему", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым выказаў меркаванне, што, магчыма, сельгасвытворцам у Беларусі не варта фарсіраваць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці мяса і малака, таму што іх не так проста сёння прадаць за мяжу. "У крайнім выпадку па ялавічыне нам давядзецца трымаць (аб'ёмы вытворчасці. - Заўвага БЕЛТА), таму што яе потым не наросціш хутка. Ну, а калі будзе вялікі попыт у свеце на свініну, птушку - гэта мы можам хутка нарасціць, калі трэба будзе", - сказаў Прэзідэнт.

"Таму паўстае пытанне, ці варта нам так інтэнсіўна нарошчваць гэтыя традыцыйныя нашы прадукты. Трэба шукаць нешта новае, каб займацца імпартазамяшчэннем. Мы яшчэ сотні мільёнаў долараў трацім па куплю па імпарце, асабліва агародніны, фруктаў. Трэба ў сябе гэта вырабляць. І вось на гэта трэба звяртаць увагу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дэталёва цікавіўся сітуацыяй не толькі ў канкрэтных раёнах, але і ў цэлым у Брэсцкай вобласці. Пра паказчыкі ў сектары АПК гэтага рэгіёна падрабязна далажыў Віталь Кулак, які ўзгоднены на пасаду старшыні Жабінкаўскага райвыканкама, а да гэтага займаў пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. У цэлым усе планы выконваюцца, завяршаецца пасяўная кампанія. Месцамі, дзе пасевы былі пашкоджаны, у тым ліку нядаўняй засухай, праводзяцца неабходныя работы. Ужо ідзе нарыхтоўка кармоў. Дадатная дынаміка адзначаецца і ў жывёлагадоўлі.

"Заўсёды так бывае: недзе прымарозіць, то залье, то падсушыць. Нас мінулы год навучыў. Таму і вось у бягучым годзе, можа, яшчэ і будучым нам трэба аднавіць запасы і кармоў, і, асабліва, збожжа. Трэба, каб былі запасы. Усякае можа быць. Клімат змяніўся. Ну, і мы прывыклі працаваць традыцыйна - вырасцілі збожжавыя, кармы... Я часта аб гэтым ужо гавару: клімат змяняецца, трэба шукаць новыя культуры, каб атрымаць грошы. Патрэбна эканамічная эфектыўнасць, а не проста мяса і малако", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пацікавіўся, чым было абумоўлена рашэнне перавесці Юрыя Бісуна з пасады старшыні Іванаўскага райвыканкама на аналагічную пасаду ў Пружанскім раёне. "Гэта моцны кіраўнік, які даволі доўга працуе старшынёй Іванаўскага райвыканкама. Ён у ліку вопытных старшынь. Яго вопыт спатрэбіцца ў Пружанах, каб надаць дынаміку развіццю гэтага раёна, таму было прынята рашэнне правесці такую ратацыю па гарызанталі", - растлумачыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. У цэлым паказчыкі эфектыўнасці сёння ў Іванаўскім раёне лепшыя, чым у Пружанскім, і ад новага старшыні Юрыя Бісуна чакаюць станоўчай дынамікі і на новым месцы работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі