16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 8, якім адобраны праект пагаднення паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый у якасці асновы для правядзення перагавораў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт упаўнаважыў Міністэрства эканомікі на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.