11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу з кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цэнтры ўвагі былі пытанні, якія курыруе Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Раней па даручэнні кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман вывучаў стан спраў у Аршанскім раёне і на прадпрыемствах рэгіёна. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся меркаваннем кіраўніка спраў аб цяперашняй сітуацыі на гэтым напрамку. "Усё ж такі гэта пілотны праект быў. Па гэтым шляху ідуць ужо 11 буйных гарадоў Беларусі", - адзначыў ён.
Прыводзячы канкрэтны прыклад, Прэзідэнт закрануў дзейнасць Аршанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, дзе прапануецца стварыць яшчэ адну вытворчасць - па пашыве абутку. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што галоўнае ў гэтым пытанні - захаваць цяперашнюю спецыялізацыю фабрыкі, а потым ужо думаць аб дадактовых вытворчасцях. "Калі мы ў свой час "Белмастацпромыслы" стваралі, галоўная мэта была - выратаваць рукадзельнікаў, якіх усё менш і менш становіцца. Нельга страціць традыцыйныя вытворчасці на гэтай фабрыцы", - падкрэсліў Прэзідэнт.