Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2024

Лукашэнка аб задачах для "Купалаўскага" і АПК Шклоўскага раёна: патэнцыял добры, усё павінна стаць ідэальна

Лукашэнка аб задачах для

10 жніўня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня прадоўжыў рабочую паездку ў Шклоўскім раёне і абмеркаванне сітуацыі ў сельскай гаспадарцы на прыкладзе канцэпцыі развіцця холдынга "Купалаўскае", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе падрабязна разглядалася арганізацыйная структура холдынга і перспектывы яго развіцця, у тым ліку магчымасці ўзбуйнення і далучэння іншых гаспадарак. Такім чынам прадоўжылася ў больш дэталёвым разборы размова, якая адбылася ў кіраўніка дзяржавы з адказнымі асобамі напярэдадні ў Шклове.

Прэзідэнт удакладніў, як працуюць тыя тры гаспадаркі, якія ўваходзяць у структуру "Купалаўскага": "Чым канкрэтна займаюцца тыя калгасы, саўгасы, якія раней былі тут з савецкіх часоў (а гэта былі і вельмі моцныя гаспадаркі, і слабейшыя, але таксама мелі вялікую перспектыву для развіцця)?" Улічваючы, што яны цяпер займаюць каля 32 працэнтаў Шклоўскага раёна, а ў выпадку адабрэння прапанаванага кіраўніку дзяржавы варыянта па ўзбуйненні і далучэнні да аграхолдынга яшчэ дзвюх гаспадарак ("ААБ-Агра Гарадзец" і "Александрыйскае") зойме наогул палову ўсіх зямель, ад іх эфектыўнай работы шмат у чым залежыць стан спраў у рэгіёне ў цэлым.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што на гэты час патэнцыял раёна ў плане развіцця сельскай гаспадаркі не задзейнічаны ў поўнай меры, і трэба зрабіць крокі для выпраўлення сітуацыі. Шклоўскі раён у плане зямельных рэсурсаў і глебавай карысці - адзін з лепшых у краіне. Так званая "ўсходняя каса" - Горкі, Мсціслаў, Шклоўскі, Бялыніцкі, Круглянскі, Магілёўскі раёны - гэта, паводле слоў Прэзідэнта, вельмі добрыя землі. "Але аддачу яны даюць не тую, якую мы павінны мець, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму спрабуем тут нешта на ўсходзе стварыць такое, якое магло б прынесці вяскоўцам грошы і садзейнічаць развіццю аграпрамысловага комплексу ў гэтай частцы".

Па дарозе да месца правядзення мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка часткова агледзеў землі "Купалаўскага" і пераканаўся, што нават існуючы патэнцыял пакуль выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. "Не скажу, што зусім катастрофа. Ёсць значна горш (прыклады па краіне. - Заўвага БЕЛТА). Але гэта палова таго, што павінна быць. Тут павінна быць ідэальна. Як ідэальна? Сяргей (старшыня Шклоўскага райвыканкама Сяргей Барташ, які раней працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. - Заўвага БЕЛТА), ты гэта добра ведаеш па сваёй мінулай рабоце. Галоўнае - як у лепшых гаспадарках Гродзенскай, Брэсцкай абласцей. Ідэальна павінна быць. Як зрабілі па дарозе з Александрыі ў Шклоў. Вылізалі так, што Захад адпачывае. Гэта не для паказухі павінна быць і ў "Купалаўскім". Павінна быць высокая культура земляробства і, зразумела, аддача ад гэтых зямель. І не проста каля дарогі, а ўсюды", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У якасці адной з важнейшых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, стала арганізацыя ў аграхолдынгу поўнага цыкла вытворчасці: ад вырошчвання сельгаскультур, кармавой базы, гадавання жывёлы да перапрацоўкі і рэалізацыі гатовай прадукцыі. "Мы добра разумеем: для таго каб грошы былі ў вяскоўцаў, трэба вырабіць прадукцыю, яе перапрацаваць і прадаць у розніцы. Тады жывыя грошы будуць у вас на руках", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Прыклады такой арганізацыі работы ёсць у дзяржаўным і прыватным сектары. "Землі добрыя, людзі тут яшчэ не развучыліся працаваць, калі начальнікі нармальныя. І тут можна мець добрыя вынікі", - перакананы ён.

На нарадзе кіраўніку дзяржавы па абазначаных пытаннях падрабязна далажылі і кіраўнік холдынга "Купалаўскае", і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго структуру. Сваё меркаванне выказалі і іншыя адказныя асобы. Размова ішла перш за ўсё аб перспектывах развіцця і арганізацыі работы, удасканаленні вытворчай структуры, павышэнні культуры апрацоўкі глебы, эфектыўнасці выкарыстання зямель і вырошчвання буйной рагатай жывёлы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі