26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў парламенце адказаў на пытанне аб парадку дня маючай адбыцца сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не буду называць канкрэтныя пытанні, але гэта ў асноўным эканоміка. У сувязі з той сітуацыяй, якая складваецца вакол Беларусі і Расіі, як мы будзем рухацца далей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па астатніх напрамках ён не бачыць ніякіх праблем. "Па ваенна-палітычных і іншых пытаннях мы ўжо даўно дамовіліся, і ў адпаведнасці з гэтым мы дзейнічаем", - сказаў Прэзідэнт.
Чакаецца, што сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе 28 мая ў Сочы.