Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Сак 2022

Лукашэнка аб дамоўленасцях з Расіяй: тое, за што мы змагаліся заўсёды, адбылося

Лукашэнка аб дамоўленасцях з Расіяй: тое, за што мы змагаліся заўсёды, адбылося
Фота з архiва

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць дасягнутых напярэдадні на ўрадавым узроўні беларуска-расійскіх дамоўленасцей, якія былі прыняты ў развіццё перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. Адпаведныя заявы беларускі лідар зрабіў на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора завяршыліся перагаворы дэлегацый Расіі і Беларусі ў развіццё маёй сустрэчы з Прэзідэнтам Пуціным. Я не буду дэталізаваць, настане час - раскажам. Але тое, за што мы змагаліся з Расіяй заўсёды, адбылося. Нарэшце ў кіраўніцтва Расіі, ды і ва ўсіх расіян, сфарміравалася цвёрдае разуменне, што мы павінны быць разам, што Беларусь гэтак жа патрэбна Расіі, як нам патрэбна вялікая Расія", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы адтуль куплялі, атрымлівалі энергарэсурсы, энерганосьбіты, мы іх будзем атрымліваць прыкладна па тых жа, можна сказаць, цэнах, як у Расійскай Федэрацыі - тое, што мы заўсёды патрабавалі ад Расіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і далей будзе мець магчымасць працаваць на вялікім расійскім рынку: "І там будзе запатрабавана ўсё, што мы вырабляем - і лёгкая прамысловасць, і нафтаперапрацоўка, нафтахімія. Усё, што мы вырабляем, на гэтым вялікім рынку ў Расіі і Кітаі патрэбна будзе".

Як паведамлялася, 11 сакавіка ў Маскве адбыліся перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У ліку тэм, якія абмеркавалі лідары дзвюх краін, былі двухбаковыя адносіны і выбудоўванне ўзаемадзеяння ў сувязі з жорсткім націскам Захаду і ЗША і гібрыднай вайной, развязанай супраць Расіі і Беларусі. Канцэптуальна кіраўнікі дзяржаў узгаднілі сумесныя крокі па ўзаемнай падтрымцы ў сувязі з санкцыйным націскам, у тым ліку па цэнах на энерганосьбіты.

У развіццё дамоўленасцей прэзідэнтаў 14 сакавіка перагаворы ў Маскве правялі ўрадавыя дэлегацыі Беларусі і Расіі. Па выніках было вырашана, што Расія ўводзіць для беларускіх прадпрыемстваў рэжым суперспрыяння, дасягнута дамоўленасць, што краіны адмовяцца ад долара ў разліках за энергарэсурсы, Расія правядзе рэструктурызацыю крэдытнай завінавачанасці Беларусі і сумесна прапрацуе больш аптымальную цану на расійскую нафту. Акрамя таго, Беларусь атрымае фінансаванне ад Расіі ў рамках праграм імпартазамяшчэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі