Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Май 2020

Лукашэнка - прадпрыемствам: проста раскідваць грошы ніхто не будзе

Лукашэнка - прадпрыемствам: проста раскідваць грошы ніхто не будзе

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтуе ўвагу, што выдзяленне сродкаў тым ці іншым прадпрыемствам магчыма толькі пад канкрэтныя выгадныя праекты і кантракты і на невялікі тэрмін. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з работнікамі Мінскага трактарнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улада, члены ўрада, кіраўніцтва прадпрыемства павінны зрабіць так, каб у вас былі ўмовы для працы. Я не гавару, як некаторыя: перадвыбарная кампанія пачалася ўжо, дык заяўляюць, што з верталёта будуць грошы раскідваць. У нас гэта не праходзіць, у нас людзі разумныя, разумеюць, што з верталёта толькі лістоўкі можна раскідваць. Я вам гэтага не абяцаю, як бы гэта папулярна ні гучала. Ні ў якім разе", - сказаў Прэзідэнт.

У час наведвання МТЗ Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў і з дырэктарамі прадпрыемстваў, якія пастаўляюць сваю прадукцыю для патрэб трактарнага завода. "Мы размаўлялі з кіраўніком БАТЭ: ім пад абаротныя сродкі патрэбны грошы. Я сказаў: калі ласка, мы пазычым на тры-пяць месяцаў, калі ў вас ёсць тавар, які вы можаце заўтра прадаць. Мы дадзім грошы, каб вы вырабілі яго і заўтра па кантракце прадалі. Проста раскідваць грошы ніхто не будзе, - падкрэсліў беларускі лідар. - Тое ж самае магу сказаць і вам, рабочым людзям".

Ён адзначыў важнасць таго, каб у цяперашніх умовах прадпрыемствы прадаўжалі працаваць, а гэта, адпаведна, і зарплаты ў рабочых калектывах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі