10 чэрвеня, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Лондан гатовы быць пляцоўкай для прыцягнення капіталу ў Беларусь. Аб гэтым заявіў дзяржаўны міністр па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алан Дункан сёння на Дні рынкаў капіталу Беларусі, які праходзіць на Лонданскай фондавай біржы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы маем вялікія магчымасці на рынках капіталу. Лондан - гэта якраз тое месца, дзе можна прыцягнуць капітал, які патрэбны Беларусі для развіцця эканомікі. Нашы ўрады гатовы і далей супрацоўнічаць, нашы прадпрыемствы таксама будуць узаемадзейнічаць, і мы думаем, што Лонданская біржа падтрымае вашы эканамічныя імкненні", - адзначыў Алан Дункан.
Паводле яго слоў, Вялікабрытанія і Беларусь могуць зрабіць значна больш у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Таму дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джордж Халінгберы мае намер у гэтым месяцы наведаць Беларусь, каб прыняць удзел у першай нарадзе па двухбаковым камерцыйным дыялогу паміж краінамі.
Алан Дункан таксама адзначыў, што Мінск хутка прыме ІІ Еўрапейскія гульні. "Зрузумела, мы думаем, што Беларусь будзе мець поспех на Еўрапейскіх гульнях", - сказаў ён.