23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за пабудову справядлівай гандлёва-эканамічнай архітэктуры ў Еўропе. Аб гэтым пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Алена Купчына заявіла на першай падрыхтоўчай сустрэчы 25-га Эканоміка-экалагічнага форуму АБСЕ ў Вене, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўніцтве.
"Беларусь выступае за пабудову справядлівай, прадказальнай і надзейнай гандлёва-эканамічнай архітэктуры ў Еўропе, што ўлічвае інтарэсы ўсіх дзяржаў-удзельніц", - сказала Алена Купчына.
Дыпламат падкрэсліла, што гандлёва-эканамічная архітэктура ў рэгіёне павінна абапірацца на трывалую заканадаўчую аснову ў адносінах паміж краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, даваць магчымасць вырашаць узнікаючыя рознагалоссі мірным шляхам.
У Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры АБСЕ таксама дадалі, што ў час форуму намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Лашын прадставіў нацыянальны вопыт барацьбы з карупцыяй.