Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2022

Кітайскія кампаніі зацікаўлены ў пастаўках торфу з Беларусі

Кітайскія кампаніі зацікаўлены ў пастаўках торфу з Беларусі
Фота з архiва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія кампаніі зацікаўлены ў пастаўках торфу з Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Прадстаўнікі кітайскіх дзелавых колаў - Хунаньскай лагістычнай кампаніі "Дэ Юй" і кампаніі "Некст" - у час візіту ў ААТ "Туршоўка" абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў тарфяной галіне. У прыватнасці, былі вывучаны магчымасці арганізацыі паставак на кітайскі рынак беларускага верхавога кіпаванага торфу.

У прэс-службе Мінэнерга адзначылі, што бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў, а выбудоўванне лагістыкі экспарту і ўмовы партнёрства будуць адпрацаваны ўжо ў бліжэйшы час.

Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па аб'ёмах здабычы торфу і першае - па аб'ёмах вытворчасці тарфяных брыкетаў. Гэта галіна не толькі задавальняе патрэбнасці ўнутранага рынку ў торфе, але і мае значны экспартны патэнцыял.

ААТ "Туршоўка" - адна з вядучых у краіне торфавытворчасцей. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску тарфяной прадукцыі як паліўнай, так і няпаліўнай групы (кіпаваны і кускавы торф, пажыўныя грунты і інш).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі