Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2015

Кітайская правінцыя Ганьсу лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Беларуссю у лагістыцы і гасцінічным бізнесе

16 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайская правінцыя Ганьсу лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Беларуссю ў лагістыцы і гасцінічным бізнесе. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка дэпартамента камерцыі гэтай правінцыі Чжан Шыэнь 16 верасня ў Мінску на перагаворах з беларускімі партнёрамі з Мінска і Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чжан Шыэнь падкрэсліў, што ёсць вялікая колькасць напрамкаў для рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі. "Нас цікавяць лагістыка, гасцінічны бізнес, сельская гаспадарка, малочная, мясная перапрацоўчая прамысловасць. У час гэтага візіту наша дэлегацыя, у складзе якой прадстаўнікі больш як 30 кітайскіх прадпрыемстваў, вывучыла інвестыцыйны клімат у Беларусі, намеціла для сябе перспектыўныя сферы", - адзначыў намеснік начальніка дэпартамента камерцыі.

Ён таксама расказаў аб перавагах правінцыі Ганьсу, дзе пражываюць амаль 27 млн чалавек. Гэты рэгіён з'яўляецца важным транспартным вузлом Кітая, да таго ж тут багатыя запасы нафты і газу. Кітайскі прадстаўнік запрасіў беларускіх партнёраў да больш цесных кантактаў з правінцыяй.

Мэр Гродна Мечыслаў Гой адзначыў, што супрацоўніцтва з Ганьсу актывізавалася пасля візітаў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, візітаў Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - у Кітай. Гродна прапануе кітайскім сябрам пашырыць пералік сумесных праектаў, у тым ліку паўдзельнічаць у турыстычных праектах, гасцінічным бізнесе.

Па выніках перагавораў адбылося падпісанне шэрага беларуска-кітайскіх дакументаў. У прыватнасці, падпісаны дагаворы і пагадненні паміж СЭЗ "Гроднаінвест" і дэпартаментам камерцыі правінцыі Ганьсу, паміж Гродзенскім гарвыканкамам і кітайскай карпарацыяй "Увей Цюань Шэнь", а таксама паміж гэтай карпарацыяй і "Белрэсурсамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі