Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2022

Кітайская кампанія CMCB стане лагістычным аператарам БУТБ на азіяцкім напрамку

Кітайская кампанія CMCB стане лагістычным аператарам БУТБ на азіяцкім напрамку
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія China Merchants CHN-BLR Commerce and Logistics Company (CMCB), якая ўваходзіць у склад карпарацыі China Merchants Group, гатова стаць лагістычным аператарам Беларускай універсальнай таварнай біржы на азіяцкім напрамку і аказваць актыўнае садзейнічанне развіццю біржавога гандлю паміж Беларуссю і Кітаем. З такой прапановай выступіў начальнік упраўлення па развіцці бізнесу CMCB Чжан Лун у час візіту ў цэнтральны офіс БУТБ у Мінску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Афіцыйна аформіць партнёрскія адносіны БУТБ і CMCB плануецца шляхам падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве. Пры гэтым, паводле слоў прадстаўніка кітайскай кампаніі, лагістыка не адзіная перспектыўная сфера для ўзаемадзеяння з біржай. "У нас ёсць шмат буйных кліентаў, якія хацелі б купляць піламатэрыялы і іншую прадукцыю беларускай вытворчасці, а на біржы, як нам вядома, сканцэнтраваны практычна ўсе вядучыя экспарцёры. Лічу, што аб'яднанне нашага вопыту ў галіне лагістыкі з вашымі магчымасцямі як міжнароднай гандлёвай пляцоўкі забяспечыць магутны сінергетычны эфект і будзе сдзейнічаць росту ўзаемнага тавараабароту паміж нашымі краінамі. Разам з тым акрамя лагістычных паслуг мы гатовы прапанаваць супрацоўніцтва ў банкаўскай і страхавой сферах. На наш погляд, гэта дасць магчымасць спрасціць разлікі беларускіх кампаній з кітайскімі контрагентамі, а таксама нівеліраваць пэўныя рызыкі, звязаныя з трансгранічным гандлем. Інакш кажучы, лагістыка - гэта толькі першы крок на шляху да доўгатэрміновага стратэгічнага партнёрства паміж нашымі арганізацыямі", - заявіў прадстаўнік CMCB.

Са свайго боку першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў пацвердзіў зацікаўленасць біржы ва ўстанаўленні партнёрскіх адносін з CMCB, падкрэсліўшы прыярытэтнае значэнне кітайскага рынку з пункту гледжання рэалізацыі экспартнага патэнцыялу біржавой пляцоўкі.

"У мінулым годзе біржавы экспарт піламатэрыялаў склаў каля 2 млн куб.м. У гэтым годзе, паводле нашых прагнозаў, гэты паказчык перавысіць 3 млн куб.м. Калі вашых кліентаў цікавяць рытмічныя пастаўкі буйных аб'ёмаў беларускай пілапрадукцыі, то біржа для гэтага аптымальны інструмент. Не менш перспектыўныя таварныя пазіцыі для экспарту ў Кітай - сухое малако і рапсавы алей. У нас ужо ёсць паспяховы вопыт рэалізацыі гэтых тавараў на кітайскі рынак з дастаўкай чыгуначным транспартам. Пры гэтым біржа кантралюе выкананне здзелак, а за кошт партнёрства з China Merchants мы зможам прапанаваць удзельнікам больш гібкія лагістычныя рашэнні. Што датычыцца імпарту з Кітая, то адна з самых запатрабаваных пазіцый на біржавых таргах - амінакіслоты. Упэўнены, сярод вашых кліентаў знойдуцца кампаніі, гатовыя пастаўляць у Беларусь такую прадукцыю. Попыт на яе, як правіла, вельмі высокі", - адзначыў Андрэй Новікаў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі