5 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі міжрэгіянальны эканамічны форум пройдзе ў Мінску ў час візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела дэпартамента Еўропы і Азіі Міністэрства камерцыі КНР Чжан Дун у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта адно з самых маштабных і высокіх мерапрыемстваў з моманту ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін", - падкрэсліў прадстаўнік міністэрства камерцыі.
Паводле яго слоў, кітайскі бок надае вялікае значэнне паездцы Сі Цзіньпіна ў Мінск, а таксама правядзенню міжрэгіянальнага эканамічнага форуму. "Літаральна пасля Новага года (кітайскага свята вясны) мы пачалі працаваць над падрыхтоўкай дзяржаўнага візіту старшыні КНР у Беларусь, - адзначыў Чжан Дун. - Для Кітая вельмі важны гэты візіт".
Паводле інфармацыі кітайскага МЗС, дзяржаўны візіт у Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 10-12 мая.