Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2018

Кітай зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы медыцынскага турызму

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы медыцынскага турызму, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжан Мэн на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Беларусі Валерыем Малашкам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі перспектывы, якія адкрываюцца з пачаткам праграмы па лячэнні кітайскіх дзяцей у Беларусі. Для праходжання медрэабілітацыі 9 верасня ў рэспубліку прыбыла першая група. Курс у Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі прадоўжыцца 20 дзён. Спецыялісты распрацуюць кожнаму дзіцяці індывідуальную праграму ў залежнасці ад стану здароўя.

"Перад паездкай мы цікавіліся ў беларускім пасольстве ў Кітаі ў цэлым аб ахове здароўя Беларусі. Яна знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. У час візіту мы хацелі б падрабязней даведацца пра вашы магчымасці, - сказаў Чжан Мэн. - Наша мэта на гэты раз - азнаёміцца з дзейнасцю вядучых дзіцячых цэнтраў па лячэнні і рэабілітацыі, а таксама ўмацаваць узаемаадносіны паміж арганізацыямі аховы здароўя і намеціць шляхі супрацоўніцтва".

Міністэрства аховы здароўя адказна падышло да арганізацыі візіту дзяцей з Кітая. Паводле слоў Валерыя Малашкі, беларускі бок зробіць усё магчымае, каб лячэнне пацыентаў з даволі сур'ёзнымі паталогіямі было паспяховым.

Акрамя таго, Міністэрства прымае дэлегацыю калег са сферы аховы здароўя. Кітайскія спецыялісты наведаюць некалькі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, каб вызначыць, дзяцей з якімі паталогіямі мэтазгодна накіроўваць на лячэнне ў Беларусь. "Нашы ўстановы адпавядаюць сусветнаму ўзроўню. Не сумняваюся, што інспекцыя завершыцца паспяхова і мы зможам прадастаўляць медыцынскія паслугі дзецям і з анкалагічнымі захворваннямі, і з захворваннямі апорна-рухальнага апарату", - сказаў міністр.

Валерый Малашка выказаў упэўненасць, што выпрацаваная стратэгія ўзаемадзеяння ў галіне аказання меддапамогі кітайскім дзецям будзе пакладзена ў аснову работы з дарослымі пацыентамі. Беларусь гатова прадастаўляць медыцынскія паслугі кітайскім грамадзянам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі