28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай зацікаўлены ў набыцці беларускага рапсавага алею, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў правёў перагаворы з дэлегацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі. Замежную дэлегацыю ўзначаліў генеральны дырэктар Шанхайскай кампаніі па кіраванні ланцужкамі паставак "Цзыньінь", ТАА "Пуліта" Чжаа Сінцзюнь. У склад беларускага боку ўвайшлі кіраўнікі прадпрыемстваў алейна-тлушчавай галіны.
На парадку дня - пытанне аб пастаўцы рапсавага алею. Кітайскія партнёры зацікаўлены ў набыцці гэтага прадукту, паколькі ў Паднябеснай ён карыстаецца высокім попытам.
У прэс-службе адзначылі, што прадпрыемствы канцэрна ўжо экспартуюць у Кітай ласункі і алкагольную прадукцыю. Былі рэалізаваны здзелкі і па продажы рапсавага алею.