Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Кітай выдзеліць Беларусі больш за $7 млрд крэдытаў

11 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Кітай выдзеліць Беларусі больш як $7 млрд крэдытаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі ў час Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кітайскі бок прадастаўляе два вельмі значныя для нас крэдыты: $3 млрд - гэта льготнае крэдытаванне і $4 млрд - гэта камерцыйны крэдыт нашым банкам для фінансавання бізнес-праектаў", - сказаў міністр. Акрамя таго, ён адзначыў, што 10 мая кітайскі лідар агучыў інфармацыю аб прадастаўленні Беларусі гранта - тэхнічнай дапамогі ў памеры 800 млн юаняў на тры гады. Тэхнічная дапамога будзе нацэлена перш за ўсё на сацыяльныя праекты, у тым ліку будаўніцтва жылля. Крэдытныя рэсурсы будуць накіраваны ў тым ліку на развіццё інфраструктуры, праекты малога і сярэдняга бізнесу.

У Беларуска-кітайскім міжрэгіянальным форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі 164 кітайскіх кампаній. "Гэта сведчыць аб наяўнасці вялікага інтарэсу да супрацоўніцтва, якое пашырыць нашы эканамічныя адносіны", - упэўнены міністр эканомікі. Паводле яго слоў, усяго ў час дзяржаўнага візіту кітайскай дэлегацыі ўсяго будзе падпісана больш як 50 пагадненняў.

Сёння ў Мінску праходзіць Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум. Яго арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства камерцыі КНР, Міністэрства эканомікі Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. На форум прыбылі амаль 450 чалавек. Пленарнае пасяджэнне пад дэвізам "Новыя пляцоўкі - новыя магчымасці" ўключае ў тым ліку прэзентацыю праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", выступленні кіраўніцтва правінцый, гарадоў Кітая і рэгіёнаў Беларусі. Следам за пленарнай часткай запланавана падпісанне больш як 20 пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі