14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай прадаставіць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу на будаўніцтва сацыяльнага жылля. Гэта вынікае з падпісанага ў Пекіне 29 верасня 2016 года міжурадавага пагаднення паміж бакамі, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам урад Кітая прадаставіць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу ў памеры 300 млн юаняў ($44,6 млн) для падрыхтоўкі і рэалізацыі праекта па будаўніцтве сацыяльнага жылля.
ААТ "ААБ Беларусбанк" і ТАА "Дзяржаўны банк развіцця Кітая" сумесна адкрыюць беспрацэнтныя і безкамісійныя рахункі ў кітайскіх юанях для тэхніка-эканамічнай дапамогі.
Пагадненне ўступіла ў сілу 29 верасня.