Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2015

Кірыенка і Міхадзюк абмеркавалі ход будаўніцтва БелАЭС

2 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Ход будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі абмяркоўваўся на сустрэчы намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка з генеральным дырэктарам "Расатама" Сяргеем Кірыенкам, праведзенай на пляцоўцы VII Міжнароднага форуму "Атамэкспа-2015" у Маскве. Як расказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Міхаіл Міхадзюк, Сяргей Кірыенка плануе асабіста наведаць БелАЭС і праінспектаваць бягучыя работы па ўзвядзенні станцыі.

У Маскве намеснік міністра энергетыкі Беларусі правёў шэраг сустрэч з расійскімі калегамі. "У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі стратэгіі па абыходжанні з адходамі пасля перапрацоўкі ядзернага паліва, выканання ядзерных гарантый, правядзення стрэс-тэстаў, а таксама моманты, якія датычацца ўдасканалення ядзернай інфраструктуры ў Беларусі пры рэалізацыі ядзерна-энергетычнай праграмы", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком прымае ўдзел у рабоце VII Міжнароднага форуму "Атамэкспа-2015" у Маскве. Ён прадоўжыцца да 3 чэрвеня і завершыцца наведваннем энергетычных аб'ектаў дзяржкарпарацыі "Расатам", у тым ліку будаўнічай пляцоўкі Новаваронежскай АЭС-2.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі