Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2023

Крутой: Беларусь і Расія могуць выйсці на $55 млрд тавараабароту ў гэтым годзе

Крутой: Беларусь і Расія могуць выйсці на $55 млрд тавараабароту ў гэтым годзе
Дзмітрый Крутой

29 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія могуць выйсці на $55 млрд тавараабароту ў 2023 годзе. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Расіі, надзелены паўнамоцтвамі намесніка прэм'ер-міністра краіны, Дзмітрый Крутой у час пасяджэння Групы высокага ўзроўню (ГВУ) Савета Міністраў СД у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах санкцыйнага націску мінулы год мы скончылі з рэкорднымі паказчыкамі - рост тавараабароту на 13-14 працэнтных пунктаў, - адзначыў Дзмітрый Крутой. - За восем месяцаў гэтага года па тавараабароце таксама плюс 13 пунктаў, або $3,5 млрд. Паводле ацэнак экспертаў, мы выйдзем на агульны тавараабарот 47-48 млрд у сферы паслуг, якая рухаецца на сённяшні дзень больш хуткімі тэмпамі дзякуючы транспартнай і будаўнічай галінам, а таксама ў ІТ-сферы. Там будзе $7 млрд тавараабарот. Сумарны аб'ём знешняга гандлю паміж нашымі краінамі мае ўсе прыкметы выйсці на $55 млрд. Гэта вельмі сур'ёзныя аб'ёмы і эфект".

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, дзякуючы канструктыўным падыходам з 2021 года работа Групы высокага ўзроўню была сур'ёзна інтэнсіфікавана. "За тры няпоўныя гады мы правялі больш за дзясятак пасяджэнняў, на якіх разгледжана больш за сотню пытанняў, - адзначыў ён. - Па сутнасці, ГВУ на сённяшні дзень - гэта своеасаблівы аператыўны штаб для зняцця многіх перашкод на шляху развіцця нашых эканомік і ўзмацнення Саюзнай дзяржавы. Нагадаю толькі некалькі прыкладаў нашай работы і шэрага рашэнняў, якія паўплывалі ў цэлым на асобныя сегменты, важныя для ўсіх: зніжэнне роўмінгавых тарыфаў, адмена платы за ўваходныя званкі, аднаўленне авія- і чыгуначных пасажырскіх зносін паміж краінамі ў перыяд пандэміі. Усе гэтыя пытанні з самага пачатку адпрацоўваліся менавіта на Групе высокага ўзроўню".

Сярод апошніх рэалізаваных рашэнняў - падпісанне на Маскоўскім фінансавым форуме важнага міжурадавага пагаднення па ўзаемным прызнанні банкаўскіх гарантый для ажыццяўлення дзяржаўных муніцыпальных закупак.

"Па сутнасці, дакумент фіналізаваў работу, якая вялася на пляцоўцы ГВУ з 2020 года, - прадоўжыў ён. - І такіх прыкладаў шмат. Для забеспячэння лібчавага суверэнітэту ёсць сістэмнае даручэнне лідараў нашых краін па замяшчэнні праграмнага забеспячэння з недружалюбных краін на прадпрыемствах у першую чаргу прамысловага сектара - трэба перайсці на айчынныя распрацоўкі. Вельмі важнае рашэнне прынята ў сферы мікраэлектронікі. І гэтыя праекты таксама пачынаюць паспяхова рухацца. Яшчэ адзін важны дагавор, які ГВУ вызначыла як базавы, - да канца гэтага года прызнанне электроннага лічбавага подпісу. Важнейшае рашэнне".

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, на пляцоўцы ГВУ вырашаюцца не толькі эканамічныя пытанні, але таксама прысутнічаюць гуманітарныя вымярэнні. У спісе 28 саюзных дакументаў няма вялікіх асобных гуманітарных праграм, аднак работа ў гэтым напрамку будзе актыўна разгортвацца, рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі