Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2016

Крэдыт ЕФСР будзе прадастаўлены Беларусі сямю траншамі на працягу трох гадоў

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) будзе прадастаўлены Беларусі сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Еўразійскага банка развіцця.

"Сродкі будуць прадастаўлены сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў, пры гэтым першы транш у памеры $500 млн будзе пералічаны на працягу бліжэйшых некалькіх дзён, паколькі Беларусь выканала ўсе ключавыя ўмовы ў рамках гэтага траншу", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Спецыялісты ўдакладнілі, што астатнія шэсць траншаў будуць прадастаўляцца па меры выканання адпаведных умоў, з іх два траншы - у 2016 годзе, тры - у 2017-м і адзін - у 2018-м.

Паводле слоў прадстаўнікоў ЕАБР, крэдыт падтрымае праграму рэформ урада і Нацыянальнага банка, якая складаецца з двух буйных блокаў мер эканамічнай палітыкі - стварэнне макраэканамічных перадумоў эканамічнага росту і правядзенне рыначных рэформ, нацэленых на забеспячэнне яго ўстойлівасці.

Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця адобрыў выдзяленне фінансавага крэдыту Беларусі ў памеры $2 млрд 25 сакавіка.

Як паведамлялася, Беларусь у першай палавіне 2015 года падала заяўку на новы крэдыт у памеры $3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (цяпер мае назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). - Заўвага БЕЛТА). Пазней першапачаткова агучаная сума крэдыту для Беларусі $3 млрд зменшылася ў працэсе перагавораў да $2 млрд.

У 2015 годзе Расія выдала Беларусі $110 млн на пагашэнне працэнтаў па расійскім крэдыце, атрыманым у 2010-м. Акрамя таго, у ліпені таго ж года на рахунак Мінфіна паступіла $760 млн расійскага дзяржкрэдыту для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі