13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская тэхніка прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці, якая адкрылася 13 лютага ў Казані ў час Паволжскага аграпрамысловага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
"Беларусь прадстаўляе на выстаўцы трактары МТЗ, корма- і збожжаўборачныя камбайны "Гомсельмаш", спецтэхніку на базе МАЗ", - адзначылі ў дыпмісіі.
Беларускую экспазіцыю наведаў Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў. Кіраўніку рэгіёна былі паказаны навінкі беларускай трактарнай тэхнікі, камбайны "Палессе", у тым ліку ў газаматорным выкананні.
Форум і выстаўка прадоўжацца да 15 лютага.