5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый", - адзначылі ў прэс-службе.
Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку па пытаннях кантролю над узбраеннямі.