26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло правёў рабочую сустрэчу з паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Яны разгледзелі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўдзелу іранскага боку ў выстаўцы "Прадэкспа-2022" у Мінску.
Таксама бакі абмеркавалі правядзенне ў бягучым годзе трэцяга пасяджэння рабочай групы па сельскай гаспадарцы ў Тэгеране.