1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных Белстата, у 2022 годзе ўзровень уключанасці жанчын у сферу прадпрымальніцтва ўзрос адносна 2021-га года на 13,75 працэнта і склаў 36,4 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінэканомікі.
Партрэт сярэднестатыстычнай бізнес-лэдзі выглядае наступным чынам: гараджанка ва ўзросце ад 25 да 49 гадоў, з вышэйшай або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, якая выхоўвае адно дзіця.
Для пашырэння падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва, выяўлення і пераадолення існуючых бар'ераў у жаночым бізнесе Мінэканомікі, Беларускі саюз жанчын і Белінвестбанк заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні. План мерапрыемстваў па яго рэалізацыі ў гэтым годзе размешчаны на сайце Мінэканомікі.