22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Нігерыі і Кот-д’Івуары па сумяшчальніцтве Вячаслаў Брыль сустрэўся з міністрам гарнаруднай, нафтавай прамысловасці і энергетыкі Кот-д’Івуара Мамаду Кулібалі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў такіх сферах нафтахімічнай галіны, як нафтаразведка, здабыча нафты, забеспячэнне бяспекі нафтаправодаў.
Мамаду Кулібалі падкрэсліў зацікаўленасць Кот-д’Івуара ў набыцці кар'ернай тэхнікі беларускай вытворчасці для патрэб горназдабыўной прамысловасці краіны, а таксама стварэнні цэнтраў яе сэрвіснага абслугоўвання.