Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2023

Космас, мікраэлектроніка і праграмнае забеспячэнне: якія напрамкі будуць разам развіваць вучоныя Беларусі і РФ

Космас, мікраэлектроніка і праграмнае забеспячэнне: якія напрамкі будуць разам развіваць вучоныя Беларусі і РФ

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і расійскія вучоныя маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне космасу, мікраэлектронікі і распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў перад сумесным пасяджэннем прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо выканана больш як 50 навуковых праграм Саюзнай дзяржавы, Акадэмія навук Беларусі прымала ўдзел прыблізна ў 30 праграмах. Яны датычыліся ў тым ліку космасу. Наша беларуская касмічная сістэма створана дзякуючы гэтай праграме. Створаны і беларускі суперкамп'ютар, якім мы ганарымся, ужо ёсць цэлая серыя. Вельмі актыўна развіваецца атамная энергетыка, шмат што зроблена ў галіне матэрыялазнаўства - найноўшых матэрыялаў для машынабудавання і прыборабудавання. Мікраэлектроніка, сельская гаспадарка, фармацыя - усім гэтым напрамкам удзяляецца ўвага", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, намячаецца шэраг новых праграм. "У тым ліку па космасе: нам трэба ствараць новы спадарожнік і нават групоўку спадарожнікаў. Сёння мы будзем дамаўляцца аб праграме па праграмным забеспячэнні для развіцця прамысловасці. Да гэтага часу мы выкарыстоўвалі замежны праграмны прадукт, а цяпер нам патрэбны свой, беларуска-расійскі. Таксама на парадку дня праграмы па мікраэлектроніцы, па геномных, прыродападобных тэхналогіях", - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.

Для ўдзелу ў пасяджэнні ў Мінск прыехала прадстаўнічая дэлегацыя кіраўніцтва Расійскай акадэміі навук і вядомых вучоных Расіі на чале з прэзідэнтам РАН акадэмікам Генадзем Краснікавым. Гэта яго першы візіт у якасці новага кіраўніка РАН пасля выбараў, якія адбыліся ў верасні 2022 года. У мерапрыемстве таксама прымаюць удзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і прэзідэнт НДЦ "Курчатаўскі інстытут" Міхаіл Кавальчук.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння прэзідыумаў РАН і НАН Беларусі разгледзяць шэраг важных пытанняў. Сярод іх - рэзультаты работы акадэмій навук па выніках 2021-2022 гадоў, ход рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы з удзелам арганізацый РАН і НАН Беларусі і перспектыўных праектаў праграм, стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Навуковая эліта дзвюх краін абмяркуе даследаванні і распрацоўкі ў галіне мікраэлектронікі ў РФ і Беларусі, праграму навукова-даследчых работ філіяла НДЦ "Курчатаўскі інстытут" у Беларусі, сумесныя беларуска-расійскія праекты ў рамках праграм Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага навуковага фонду.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена дзейнасці РАН і НАН Беларусі па захаванні гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На пасяджэнні Прэзідыума акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будуць уручаны дыпломы замежнага члена РАН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі