Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Чэр 2017

Корпус рэактара для другога энергаблока БелАЭС павінны даставіць у Астравец у жніўні

19 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Корпус рэактара для другога энергаблока Беларускай АЭС павінны даставіць у Астравец у жніўні гэтага года, паведаміў журналістам генеральны дырэктар ДП "Беларуская АЭС" Міхаіл Філімонаў 19 чэрвеня на форуме "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Корпус рэактара для другога энергаблока павінен быць дастаўлены на пляцоўку ў Астраўцы ў жніўні. Наколькі мне вядома, падрыхтоўка да гэтага ідзе даволі актыўна. Няма сумненняў, што ў жніўні ён ужо ў нас будзе", - расказаў Міхаіл Філімонаў. Корпус рэактара на першым энергаблоку ўжо зманціраваны.

Што датычыцца фінансавання праекта, то да гэтага часу асвоена крыху больш за $2,5 млрд са сродкаў расійскага крэдыту. Па першым энергаблоку асвоена прыкладна 36 працэнтаў сродкаў, па другім энергаблоку - каля 22 працэнтаў.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі