Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Стд 2023

Колькасць рэзідэнтаў СЭЗ у 2022 годзе павялічылася на 10 працэнтаў

Колькасць рэзідэнтаў СЭЗ у 2022 годзе павялічылася на 10 працэнтаў
Фота з архіва СЭЗ "Гроднаінвест"

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць рэзідэнтаў СЭЗ за 2022 год узрасла на 10 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У мінулым годзе ў свабодных эканамічных зонах, індустрыяльным парку "Вялікі камень" і асаблівай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша" зарэгістраваны 53 новыя рэзідэнты. Сумарны аб'ём заяўленых інвестыцый - $260 млн, плануецца стварыць 2,7 тыс. працоўных месцаў.

Інвестары маюць намер рэалізаваць бізнес-ініцыятывы ў дрэва- і металаапрацоўцы, хімічнай прамысловасці, лагістыцы, фармацэўтыцы, медыцыне, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы. Сярод найбольш значных праектаў - будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра ў "Вялікім камені", кантэйнернага тэрмінала ў Свіслацкім раёне, стварэнне цяплічнай гаспадаркі ў Брэсцкім раёне і вытворчасці па выпуску драўняных паліўных гранул у Полацку.

Для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці пляцовак СЭЗ прадаўжаецца стварэнне неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры. У мінулым годзе ўведзены ў эксплуатацыю тры вялікія аб'екты энергетычнай інфраструктуры, у 2023-м у планах завяршыць будаўніцтва яшчэ шасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі