11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская Народная Рэспубліка гатова выкарыстоўваць фонд Шаўковага шляху для развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым сёння заявіў Старшыня КНР Сі Цзіньпін на Беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы гатовы выкарыстоўваць фонд Шаўковага шляху для развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва", - сказаў Старшыня КНР. Ён падкрэсліў, што ўмацаванне фінансава-крэдытнай падтрымкі, у тым ліку малога і сярэдняга бізнесу Беларусі і КНР, павінна пасадзейнічаць умацаванню сувязей паміж рэгіёнамі.
Сі Цзіньпін заклікаў прысутных на форуме кітайскіх бізнесменаў скарыстацца магчымасцю і вывучыць перспектывы ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Старшыня КНР выказаў упэўненасць, што дзякуючы актыўнаму ўдзелу рэгіёнаў беларуска-кітайскія адносіны ўзнімуцца на новую ступень.