Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2024

Кантракты амаль на $80 млн падпісаны па выніках візіту Пархомчыка ў Татарстан

Кантракты амаль на $80 млн падпісаны па выніках візіту Пархомчыка ў Татарстан
Фота з архiва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках рабочага візіту намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка ў Татарстан падпісаны кантракты на суму каля $80 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дасягнуты дамоўленасці аб пастаўках у рэгіён пасажырскай тэхнікі МАЗ (аўтобусы, тралейбусы), сельскагаспадарчай тэхнікі МТЗ і "Гомсельмаша", а таксама прадукцыі Мінскага маторнага завода і Беларускага металургічнага завода.

Як адзначыў віцэ-прэм'ер, у Беларусі і Татарстана склаліся канструктыўныя дзелавыя адносіны, якія маюць высокі патэнцыял, а візіт пацвердзіў зацікаўленасць бакоў у паглыбленні эканамічных адносін і дзелавога партнёрства.

Прамысловы блок краіны прадстаўлялі міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і кіраўнікі буйных холдынгаў сістэмы Мінпрама. У прэс-службе міністэрства дадалі, што з калегамі з Татарстана абмеркавана шырокае кола пытанняў супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, прамысловай кааперацыі, перспектывы ўзаемадзеяння паміж прамысловымі прадпрыемствамі.

Акрамя таго, адзначылі ў Мінпраме, разгледжаны практычныя аспекты далейшага пашырэння двухбаковага шматпланавага супрацоўніцтва. Бакі выказалі гатоўнасць да павелічэння наменклатуры паставак прадукцыі, выкарыстання ўсяго патэнцыялу кааперацыйнага ўзаемадзеяння, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні практычнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі