29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія па кіраванні нерухомай маёмасцю індустрыяльнага парка арганізавала новы напрамак дзейнасці: электрычныя выпрабаванні і вымярэнні электраабсталявання, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Па гэтым напрамку ў кампаніі арганізавана дзейнасць выпрабавальнай лабараторыі, Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты выдадзены сертыфікат работ і паслуг уласнай вытворчасці.
"Выпрабавальная лабараторыя прапануе свае паслугі па правядзенні выпрабаванняў электраабсталявання і кабельных ліній, што дае магчымасць вызначыць рэальны стан і працаздольнасць абсталявання, своечасова прыняць меры па арганізацыі рамонтаў, пазбегнуць аварыйных адключэнняў. Лабараторыя ўкамплектавана сучаснымі сродкамі вымярэнняў і выпрабавальным абсталяваннем, якія прайшлі дзяржаўную метралагічную праверку. Вымярэнні праводзяць высакакласныя спецыялісты, якія маюць профільныя веды і шматгадовы вопыт работы ў гэтай галіне", - расказалі ў парку.