Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2018

Кампанія Fischer можа адкрыць вытворчасць лыжнага інвентару ў Беларусі

29 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Аўстрыйская кампанія Fischer можа адкрыць вытворчасць лыжнага інвентару ў Беларусі. Аб гэтым сёння на сустрэчы з удзельнікамі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2018 года расказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе праблемы зімовых відаў спорту абмяркуем на бліжэйшай нарадзе. Тым больш, усе даручэнні я асабіста раздаў. І лыжы, і палкі - з Fischer вядзём перагаворы. Яны ўжо гатовы з Украіны перанесці сюды вытворчасць. Таму што з Украіны закрыты на Расію пастаўкі. Ім лепш тут працаваць", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што і сам меў магчымасць апрабаваць адпаведную прадукцыю гэтага вытворцы. "Цудоўныя лыжы. Калі яны перанясуць сюды вытворчасць, гэта будуць лыжы для падрыхтоўкі спартсменаў найвышэйшага ўзроўню. А далей ужо індывідуальна будзеце падбіраць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў важнасць таго, каб і ў Беларусі развівалі вытворчасць і асвойвалі выпуск неабходнага спартыўнага інвентару. А ўжо ў кожным канкрэтным выпадку будзе вырашацца пытанне аб неабходнасці набыцця за мяжой найбольш сучаснага і перадавога інвентару для спартсменаў высокага класа.

На сустрэчы размова таксама ішла аб інвентары для інваспорту, у прыватнасці, спецыяльных санях у лыжных дысцыплінах. "Калі трэба хлопцам і дзяўчатам - у рэшце рэшт трэба купіць і прывезці сюды самыя сучасныя. Іх жа няшмат трэба", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што, магчыма, у Беларусі змогуць у гэтым напрамку сканструяваць нават лепшыя мадэлі, чым ёсць у свеце.

"Паглядзіце. Усё, што лепшае ў свеце ёсць, нам трэба купіць. Прывязіце сюды гэтыя ўзоры. Калі мы не зможам гэта зрабіць у сябе, мы закупім. Але вы павінны выступаць на самым лепшым абсталяванні, якое ёсць у свеце. Каб вы маглі ў роўных умовах спаборнічаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі