3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туркменістан наш саюзнік на рынку вытворчасці калійных угнаенняў. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ у праграме "Контуры" намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, паведамляе БЕЛТА.
"Туркменістан на рынку вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў для Беларусі заўсёды будзе партнёрам, мы заўсёды зможам знайсці ўзаемныя інтарэсы", - сказаў ён.
Анатоль Калінін адзначыў, што беларускія будаўнікі ўвасобілі самыя сучасныя тэхналогіі пры ўзвядзенні Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. "Кіраўніцтва Туркменістана прапанавала ўжо Беларусі прыняць удзел у будаўніцтве другога і трэцяга прадпрыемстваў па здабычы і вытворчасці калійных угнаенняў", - паведаміў віцэ-прэм'ер.