Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2017

Каля 200 еўрапейскіх бізнесменаў прымуць удзел у форуме Belarus. Invest in tomorrow у Люксембургу

27 кастрычніка, Люксембург /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Не менш як 200 еўрапейскіх бізнесменаў прымуць удзел у форуме Belarus. Invest in tomorrow, які пройдзе 27 кастрычніка ў Люксембургу. Аб гэтым паведаміў 26 кастрычніка журналістам пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Міхневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць да форуму праявілі не толькі люксембургскія, але і бельгійскія, і французскія, і нямецкія, і нідэрландскія кампаніі. Зала, на жаль, абмежавана, таму, каб сустрэча атрымалася, мы былі вымушаны закрыць рэгістрацыю ўдзельнікаў датэрмінова. Мы чакаем не менш як 200 удзельнікаў ад еўрапейскага бізнесу. Прыбылі ўрадавая і дзелавая дэлегацыі з Беларусі. Спадзяюся, што сустрэча атрымаецца рэзультатыўнай і плённай", - адзначыў Аляксандр Міхневіч.

Паводле яго слоў, Люксембург быў выбраны месцам правядзення Беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму не выпадкова. "Сёння Люксембург - краіна з 5-м і 6-м эканамічным укладам, з вялікім ВУП на душу насельніцтва. Цікава, чаму невялікая па памеры краіна дасягнула такіх уражальных поспехаў і якім вопытам можа тут скарыстацца Беларусь, чым падзяліцца", - сказаў пасол.

Аляксандр Міхневіч канстатаваў, што па выніках інвестфоруму плануецца падпісаць шэраг пагадненняў. "Напрыклад, плануецца ўзгадніць з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам тыя праекты, якія будуць у прыярытэтным парадку ім фінансавацца", - растлумачыў ён.

"Мы праводзім форум не толькі пад эгідай беларускага боку, але і еўрапейскага. І прысутнасць еўракамісара Ёханеса Хана - гэта таксама паказчык. Гэта значыць, што будзе канкрэтны дагавор, як можа ўзаемадзейнічаць заходнееўрапейскі і беларускі бізнес", - рэзюмаваў Аляксандр Міхневіч.

Галоўнай мэтай Беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму з'яўляецца стварэнне эфектыўнай і арыентаванай на вынік рознаўзроўневай пляцоўкі для наладжвання ўстойлівага ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапейскімі партнёрамі і пашырэння моцных, шмат у чым унікальных бакоў беларускай эканомікі (IT, лагістыка) сярод заходніх дзелавых колаў.

Люксембург з'яўляецца вядучым у Еўропе і другім у свеце пасля ЗША інвестыцыйным цэнтрам. У краіне з насельніцтвам крыху больш за 500 тыс. чалавек налічваецца каля 3,9 тыс. інвестфондаў і 143 банкі. Сукупны капітал люксембургскай фінансавай сістэмы складае больш за 740 млрд еўра.

Іншым стратэгічным напрамкам развіцця Люксембурга з'яўляюцца ІТ-тэхналогіі. Краіна прэтэндуе на лідарства ў Трэцяй прамысловай рэвалюцыі, у аснове якой - лічбавыя тэхналогіі. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне Люксембурга дало магчымасць прыцягнуць германскія, французскія, бельгійскія і нідэрландскія кампаніі для ўдзелу ў рабоце форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі