Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2016

Кабякоў заклікаў краіны СНД да актыўнай работы над пагадненнем аб свабодным гандлі паслугамі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заклікаў краіны СНД да актыўнай работы над пагадненнем аб свабодным гандлі паслугамі. Аб гэтым ён заявіў у час пашыранага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль, на жаль, тэмпы ўстаранення абмежаванняў у гандлі не ўражваюць", - сказаў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, не без аб'ектыўных складанасцей ідзе падрыхтоўка праекта пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. Краінам Садружнасці пакуль не ўдаецца звесці ў адзінае цэлае нацыянальныя пазіцыі па такіх прынцыповых момантах, як пералік рэгулюемых паслуг, у тым ліку фінансавых, пашырэнне сферы прымянення пагаднення на інвестыцыі, а таксама адмена абмежаванняў доступу на нацыянальныя рынкі паслуг.

"Заклікаю профільныя ведамствы дзяржаў - удзельніц СНД больш актыўна ўдзельнічаць у рабоце над пагадненнем і выпрацаваць нарэшце агульны падыход, - заявіў Андрэй Кабякоў. - І тут Выканкам СНД мог бы праявіць здаровую ініцыятыву".

Прэм'ер-міністр нагадаў аб падпісанні ў чэрвені бягучага года пяццю кіраўнікамі ўрадаў пратакола аб правілах і працэдурах рэгулявання дзяржаўных закупак. "Дакумент з'яўляецца адкрытым для далучэння ўсіх жадаючых", - падкрэсліў ён.

Таксама Андрэй Кабякоў дадаў, што ў цэлым Дагавор аб зоне свабоднага гандлю, пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі і пратакол аб правілах і працэдурах рэгулявання дзяржзакупак - "гэта тыя тры кіты, якія даюць магчымасць краінамі СНД надоўга захаваць узаемавыгадныя ўмовы эканамічнага ўзаемадзеяння". "Канцэнтрацыя намаганняў на гэтых напрамках, іх поўная рэалізацыя стануць дастойным прыярытэтам нашай сумеснай работы ў рамках Садружнасці, а канкрэтны вынік ад гэтага адчуе эканоміка кожнай дзяржавы-ўдзельніцы", - упэўнены прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі