5 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў не сумняваецца, што Беларусь зможа ў даволі хуткім часе наладзіць пастаўкі прадуктаў харчавання ў Пакістан. Упэўненасць у гэтым ён выказаў, адказваючы на пытанні журналістаў сёння ў час наведвання 25-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пры гэтым кіраўнік урада адзначыў, што ўсё будзе залежаць ад двухбаковых дамоўленасцей. "Гэта адна з тэм, якія прысутнічалі ў перагаворах (у час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Андрэй Кабякоў.
Павінна быць праведзена адпаведная работа над рэцэптурамі, каб прадукцыя, якая вырабляецца ў Беларусі, адпавядала стандартам, што прымяняюцца ў Пакістане, адзначыў прэм'ер. "У прынцыпе, справа не за гарамі", - не сумняваецца ён.