Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2015

Кабякоў: Турцыя можа стаць для Беларусі ключавым плацдармам для дыверсіфікацыі экспарту

12 лістапада, Стамбул /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Турцыя можа стаць для Беларусі ключавым плацдармам для дыверсіфікацыі экспарту. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, выступаючы на беларускім інвестыцыйным форуме ў Стамбуле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь пачала рэалізацыю новай для сябе экспартнай стратэгіі дыверсіфікацыі рынкаў. У сярэднетэрміновай перспектыве трэць беларускага экспарту плануецца накіраваць на новыя рынкі і рэгіёны. Ключавым месцам, новым плацдармам для нас, думаю, можа стаць Турцыя", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Беларусі ёсць што прапанаваць турэцкім партнёрам, краіна вырабляе шырокі пералік прадукцыі - ад інтэгральных мікрасхем да кар'ерных самазвалаў. "Мы - буйнейшы экспарцёр калійных угнаенняў, гэта больш як 18 працэнтаў сусветнага экспарту. Краіна - адзін з лідараў сусветнага экспарту IT-паслуг. Сёння беларуская прадукцыя выкарыстоўваецца на зямлі, у паветры і ў космасе", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Пры гэтым Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Стамбул цяпер з'яўляецца прывабным і хутка растучым фінансавым цэнтрам, які пачынае канкурыраваць з Лонданам, Цюрыхам і Франкфуртам. Паводле слоў прэм'ер-міністра гэта становіцца магчымым дзякуючы эфектыўнай эканамічнай палітыцы, праводзімай кіраўніцтвам Турцыі, стараннасці і ініцыятывам турэцкіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі