Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2015

Кабякоў прапануе Ульянаўскай вобласці больш актыўна развіваць праекты ў сферы вытворчай кааперацыі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапануе Ульянаўскай вобласці больш актыўна развіваць праекты ў сферы вытворчай кааперацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем Марозавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу супрацоўніцтву як у цэлым з Расіяй, так і з яе рэгіёнамі. У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Ульянаўскай вобласцю дасягнуў гістарычнага максімуму. У гэтым годзе назіраецца некаторае зніжэнне, і сітуацыю неабходна выпраўляць, лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, Беларусь гатова прапанаваць Ульянаўскай вобласці шырокі спектр тэхнікі, у прыватнасці, перспектыўным можа быць пашырэнне супрацоўніцтва з МТЗ (доля беларускай тэхнікі ў трактарным парку Ульянаўскай вобласці складае 70 працэнтаў), МАЗам і "Белкамунмашам". Ульянаўская вобласць плануе сур'ёзнае абнаўленне парку аўтобусаў і тралейбусаў. "Мы гатовы прапанаваць аўтобусы на газаматорным паліве. Гэта той транспарт, які вітаецца і ў Расіі, і ў Беларусі", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Акрамя гандлю важным напрамкам супрацоўніцтва павінна стаць вытворчая кааперацыя. Да сумесных праектаў могуць падключыцца такія беларускія прадпрыемствы, як "Гомсельмаш", холдынгі "Аўтакампаненты" і "Белстанкаінструмент". Раней пры ўдзеле "Гомсельмаша" ва Ульянаўскай вобласці было створана СП па вытворчасці камбайнаў, аднак потым яго работа прыпынілася. Андрэй Кабякоў прапанаваў разгледзець магчымасць аднаўлення выпуску прадукцыі на гэтым прадпрыемстве.

Акрамя таго, Андрэй Кабякоў прапанаваў стварыць камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Ульянаўскай вобласці. "Мы гатовы працаваць у гэтым напрамку. З нашага боку камісію прапануецца ўзначаліць старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

На сустрэчы таксама ішла размова аб магчымым супрацоўніцтве ў будаўнічай галіне. Ульянаўская вобласць займаецца капітальным рамонтам жылля і абнаўленнем ліфтавай гаспадаркі. Андрэй Кабякоў адзначыў, што беларускія будаўнікі прымалі ўжо ўдзел ва ўзвядзенні кварталаў у іншых расійскіх гарадах, і якасць іх работ не выклікала ніякіх прэтэнзій. Што датычыцца замены ліфтаў ва Ульянаўскай вобласці, то сваё супрацоўніцтва можа прапанаваць "Магілёўліфтмаш".

Па выніках сустрэчы Андрэй Кабякоў і Сяргей Марозаў падпісалі план мерапрыемстваў на 2015-2017 гады да пагаднення аб супрацоўніцтве. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і першы намеснік кіраўніка Ульянаўска Аляксей Гаеў паставілі свае подпісы пад дагаворам аб парадненні паміж Мінскам і Ульянаўскам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі