5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць падатковую сістэму Беларусі збалансаванай. Аб гэтым ён заявіў сёння, прадстаўляючы ў парламенце праграму дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас падатковая нагрузка каля 26-27 працэнтаў, і мы лічым, што яна даволі аптымальная", - сказаў Андрэй Кабякоў, адзначыўшы, што былі перыяды, калі гэта нагрузка перавышала 30 працэнтаў.
Між тым, паводле слоў прэм'ер-міністра, цяпер у Беларусі склалася стандартная падатковая сістэма, якая ўключае ў сябе агульнапрынятыя падаткі ў краінах - партнёрах па Еўразійскім эканамічным саюзе. "Лічым, што пэўнага балансу мы ў гэтым плане дасягнулі. Хоць гэта не сведчыць аб тым, што сістэма павінна быць абсалютна застылай і не павінна змяняцца", - дадаў ён.
Гаворачы аб аптымальным аб'ёме грашовай масы, Андрэй Кабякоў адзначыў, што ён павінен адпавядаць сітуацыі ў эканоміцы.