1 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Канкурэнтаздольнасць прадукцыі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў расце. Аб гэтым сёння журналістам заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэм'ер-канстатаваў, што з-за аслаблення расійскага рубля да долара канкурэнтаздольнасць прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі знізілася: "рынкі аказаліся для нас цяжкапраходнымі па канкурэнцыі".
Тым не менш, цяпер сітуацыя паляпшчаецца, адзначыў Андрэй Кабякоў. У прыватнасці, расійскі рубель крыху ўмацаваўся да беларускага. Гэта, паводле слоў кіраўніка ўрада, добрая канкурэнтная сітуацыя, мяркуецца, што дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы пачнуць працаваць і даваць чаканы эфект.
Наконт праблем рэальнага сектара эканомікі, Андрэй Кабякоў расказаў аб планах зрабіць сітуацыю з крэдытнай запазычанасцю на прадпрыемствах больш прымальнай з пункту гледжання абслугоўвання. Размова ідзе не толькі аб дрэваапрацоўцы, але і аб такіх прадпрыемствах, як, напрыклад, "Гомсельмаш", МАЗ, МТЗ, "Гомельшкло". Прэм'ер-міністр адзначыў, што рашэнне па крэдытах будзе прымацца ў бліжэйшы час у строгай увязцы з планамі кіраўнікоў па паляпшэнні сітуацыі. Пры гэтым іх адказнасць за вынік на даручаных ім прадпрыемствах будзе павышацца, рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.