Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2017

Кабякоў: Беларусь разлічвае на істотнае павелічэнне тавараабароту з Кеніяй

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на істотнае павелічэнне тавараабароту з Кеніяй. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў кенійскай групы кампаній "Самір груп" Наўшадам Нуралі Мералі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэгіён Усходняй Афрыкі вельмі прывабны для Беларусі як перспектыўны рынак, які дынамічна развіваецца. Мы ацэньваем існуючы ўзровень эканамічнага супрацоўніцтва з Кеніяй як пакуль не адпаведны эканамічнаму патэнцыялу нашых краін. Тавараабарот каля $18 млн у 2016 годзе - гэта вельмі мала, і мы лічым, што ў бліжэйшы час ён можа быць шматразова павялічаны. Мы спадзяёмся, што ваш візіт у Беларусь закладзе неабходны фундамент, на якім мы будзем выбудоўваць плённае ўзаемадзеянне з дзелавымі коламі Кеніі ў духу ўзаемнага партнёрства", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Беларусь у курсе прынятых Кеніяй амбіцыйных праграм па развіцці сельскай гаспадаркі, забеспячэнні харчовай бяспекі, развіцці дарожна-транспартнай і энергетычнай інфраструктуры, укараненні энергазберагальных тэхналогій і паляпшэнні экалогіі. Для рэалізацыі гэтых праектаў Беларусь гатова прапанаваць перадавыя тэхналогіі, абсталяванне, паслугі. "Наша краіна - адзін з вядучых сусветных вытворцаў буйнатанажных кар'ерных самазвалаў, трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, грузавікоў, угнаенняў, прадуктаў харчавання. Беларуская прадукцыя ўжо добра вядома на афрыканскім кантыненце сваёй надзейнасцю, прастатой у эксплуатацыі і прывабнымі цэнамі, мы пастаўляем тэхніку практычна ва ўсе афрыканскія рэгіёны", - дадаў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым у пакеце з таварнымі пастаўкамі Беларусь гатова прапанаваць сучасныя фінансавыя механізмы і вельмі прывабныя ўмовы пры куплі тэхнікі. Размова ідзе аб экспартным крэдытаванні, пастаўках тэхнікі на ўмовах лізінгу. Беларусь таксама зацікаўлена ў забеспячэнні жыхароў рэгіёна малочнай прадукцыяй, кансервамі, дзіцячым харчаваннем і іншымі прадуктамі.

"Гэта толькі некаторыя перспектыўныя напрамкі магчымага супрацоўніцтва, іх, вядома, значна больш. Мы гатовы разглядаць канкрэтныя прапановы па ўсіх сферах узаемавыгаднага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Прэм'ер-міністр выказаў гатоўнасць да канструктыўнага абмеркавання шырокага спектра пытанняў.

Наўшад Нуралі Мералі адзначыў, што важным крокам для наладжвання ўзаемадзеяння быў візіт беларускай дэлегацыі ў Кенію ў кастрычніку 2016 года. Ён падкрэсліў гатоўнасць кенійскага бізнесу да плённага дыялогу з беларускімі партнёрамі.

Група кампаній "Самір груп" аб'ядноўвае 15 кампаній, якія больш як 30 гадоў працуюць ва Усходняй Афрыцы па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы сельскую гаспадарку, фінансы і страхаванне, банкаўскую справу, аўтамабільную прамысловасць, будаўніцтва, электраэнергетыку, дэвелаперскую дзейнасць, сферу інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, гандаль. Гадавы абарот групы кампаній "Самір груп" складае больш за $1 млрд, колькасць работнікаў - 24 тыс. чалавек

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі