Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Кст 2017

Кабякоў: Беларусь мае намер захоўваць адкрыты характар эканомікі і прыцягваць замежныя інвестыцыі

27 кастрычніка, Люксембург /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь цвёрда мае намер захоўваць адкрыты характар эканомікі і прыцягваць замежныя інвестыцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на адкрыцці беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму Belarus. Invest in tomorrow у Люксембургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цвёрда маем намер захоўваць адкрыты характар эканомікі, прыцягваць замежныя інвестыцыі. На любым дзяржаўным прадпрыемстве можа быць створана сумесная вытворчасць. Прамысловасць, тут я маю на ўвазе машынабудаванне, нафтахімію, электроніку, - гэта чвэрць ВУП Беларусі. Мы вітаем прыход у гэтыя і іншыя сферы транснацыянальных кампаній, лідараў рынку", - сказаў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што галоўнае - не грошы, якія пойдуць у бюджэт, ключавымі пытаннямі з'яўляюцца эфектыўны ўласнік, будучае прадпрыемства і яго ўклад у стварэнне новых рабочых месц, а таксама эканамічны рост Беларусі.

"Мы ўпэўнены, што свабода бізнесу, нізкая падатковая нагрузка, бюджэтная і макраэканамічная дысцыпліна - гэта неабходныя ўмовы для доўгатэрміновага росту. Неабходныя, але недастатковыя. Мы гатовы і зробім больш для павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, яе прывабнасці для замежнага капіталу", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён праінфармаваў, што ва ўрада Беларусі ёсць стратэгія, якая дае вынікі. Трансфармуецца структура экспарту на карысць новых высокатэхналагічных тавараў. Эканоміка Беларусі становіцца больш інавацыйнай з доляй ІТ-сектара ў ВУП на ўзроўні самых развітых краін.

"Можаце быць упэўнены: мы не пакінем без увагі вашы прапановы і канкрэтныя інвестыцыйныя праекты. Па грынфілд-праектах мы прадастаўляем практычна безпадатковы рэжым у індустрыяльным парку "Вялікі камень". Для сферы паслуг і навукі прапануем буйнейшы ІТ-парк у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе", - сказаў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму.

Галоўная мэта беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму - стварэнне эфектыўнай і арыентаванай на вынік рознаўзроўневай пляцоўкі для наладжвання ўстойлівага ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапейскімі партнёрамі і развіцця моцных, шмат у чым унікальных бакоў беларускай эканомікі (ІТ, лагістыка) сярод заходніх дзелавых колаў.

Запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння і панэльных дыскусій. У прыватнасці, еўрапейскім інвестарам будзе прадастаўлена інфармацыя аб інвестыцыйным клімаце, банкаўскай сістэме, лібералізацыі фінансавага заканадаўства Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі